Трагічныя падзеі, звязаныя з міграцыйным крызісам, якія адбываюцца ў цяперашні час на міралюбівай і шматпакутнай Беларускай зямлі, чалавечае гора і боль тысяч людзей, якія замярзаюць на граніцах нашых дзяржаў, заахвоцілі нас звярнуцца да вас.

Асноўныя сусветныя рэлігіі прапаведуюць любоў да бліжняга свайго і заклікаюць да міласэрнасці, дабра і спагады.

Слова Божае кажа нам пра тое, што вандроўнікі мы перад Ім і «прыхадні як і ўсе бацькі нашыя. Наш час на зямлі падобна ценю, які праходзіць. І не можам мы спыніць яго» (1Пар. 29:15).

Мы, кіраўнікі вядучых канфесій Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да палітыкаў сучасных эканамічна развітых і паспяховых еўрапейскіх дзяржаў.

Не віна гэтых людзей, што яны, пакінуўшы свае родныя землі, дзе ідуць ваенныя дзеянні, шукаюць лепшага лёсу для сябе і сваіх дзяцей. Не віна іх у тым, што ад безвыходнасці і страху яны, пераадольваючы тысячы кіламетраў, усе цяжкасці і нягоды, вымушаныя шукаць прытулак у іншых краінах. Шлях да сваёй лепшай будучыні ў Еўропе гэтыя людзі шукаюць праз Беларусь.

Людзі ўсіх нацыянальнасцяў і веравызнанняў хочуць жыць пад мірным небам і бачыць усмешкі на тварах дзяцей.

Мы ведаем, які кволы гэты мір!

Неўзабаве хрысціянскі свет заспявае славу народжанаму Хрысту. Многія дамы будуць упрыгожаны да свята Ражджаства Хрыстовага, сімвалізуючы наша жаданне прыняць народжанага Бога ў сваім сэрцы. Чакаючы міласці і цудаў Божых у сваім жыцці, пераймаючы Тварцу, мы можам стварыць цуд самі.

У гэты перыяд адыходзячага года ва ўсіх традыцыйных рэлігіях ўсе вернікі больш актыўна робяць справы дабрачыннасці, міласэрнасці і дапамогі тым, хто жыве ў нястачы, прысвячаючы іх Богу.

Што ў гэтым годзе мы паднясем ў дар Богу?

Бо ў кожнага бежанца, які чакае вырашэння свайго лёсу на еўрапейскай граніцы, ёсць свая асабістая трагедыя. Іх слёзы, якія праліліся ад болю на роднай зямлі, працягваюць пралівацца.

Кожны чалавек, створаны па вобразу і падабенству Божаму, мае права быць пачутым і зразуметым, жыць у міры, быць упэўненым у сваім заўтрашнім дні і будучыні сваіх дзяцей.

Напярэдадні Ражджаства Хрыстова і Новага года заклікаем палітыкаў, усіх вернікаў і проста неабыякавых людзей Еўропы да мудрасці, міласэрнасці і спагады, да выратавання людзей, якія знаходзяцца без прытулку, у стане адчаю. Мы ўсе заклікаем Словам Божым да хутчэйшага вырашэння сітуацыі, якая склалася – даць ім не толькі надзею і параду, але і неабходную дапамогу і магчымасць рэалізаваць свае спадзяванні.

Сёння настаў час, калі мы павінны задумацца, а што чакае нас у недалёкай перспектыве? Што будзе заўтра? Бо кожнаму з нас належыць даць адказ перад Госпадам за свае дзеі, бо на зямлі мы толькі прыхадні і вандроўнікі.

Няхай будзе з усімі намі мір і Божае благаславенне!

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь архіепіскап Іосіф Станеўскі

Старшыня (муфтый) Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Шабановіч Абу-Бекір Юх'янавіч

Галоўны рабін рэлігійнага аб'яднання суполак прагрэсіўнага іудаізму ў Рэспубліцы Беларусь Рыгор Абрамовіч