Па благаславенн архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана аддзел па працы з моладдзю Гомельскай епархіі пры актыўнай падтрымцы Буда-Кашалёўскага благачыння і артыстаў эстрады падрыхтаваў відэа-канцэрт, прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дню Маці.

«У цяперашні няпросты час, калі дзверы канцэртных пляцовак зачынены і так не хапае цеплыні размовы і душэўнай радасці, у такім незвычайным фармаце епархія віншуе з выдатным святам усіх жонак і маці!» — адзначаецца на афіцыйным сайце Гомельскай епархіі.

Папярэднічаюць канцэрту цёплыя словы віншавання са святам архіепіскапа Сцяфана.

Гомельская епархія/Church.by