21 сакавіка 2017 года споўнілася 82 гады з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Віншавальныя візіты Яго Высокапраасвяшчэнству нанеслі: архіерэі і духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы, ігуменні жаночых манастыроў, кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, дзеячы навукі і культуры, прыватныя асобы.