Протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, доктар тэалогіі, у сваім «Жывым журнале» адгукнуўся на дыскусію аб гей-парадах і хрысціянскім стаўленні да ЛГБТ.

Нядаўна ў Літве прайшоў гей-парад. Лідар БНФ на яго схадзіў, яму там спадабалася, і жыццё яго цяпер не будзе ранейшым. Палітык сказаў, што, пабываўшы там, ён «стаў лепш разумець гэтых людзей», яго «стаўленне да іх стала менш катэгарычным», а «улады павінны пасадзейнічаць правядзенню такога мерапрыемства» ў Беларусі.

Гэта выклікала пратэсты ўнутры партыі. Некаторыя яе члены заявілі аб выхадзе з яе: маўляў, падобныя паводзіны — гэта знявага не толькі традыцыйных біблейскіх прынцыпаў, але і кансерватыўнай ідэі, і наогул, пры Зяноне такога не было.

Да майго найвялікшага задавальнення, абурэнне і непрыманне гей-прапаганды ў розных кантэкстах выказалі і некаторыя іншыя вядомыя прадстаўнікі апазіцыі. Напрыклад, лідар БХД нават заявіў, што перастаў падаваць руку лідару Партыі БНФ. Усё гэта, разам з некаторымі іншымі падзеямі ў нашым грамадстве (заявы міністра ўнутраных спраў, сцяг ЛГБТ на брытанскім пасольстве і інш.), спарадзіла дыскусію ў грамадстве, якая прывяла да масавых узаемных абвінавачванняў то ў здрадзе дэмакратыі, то ў здзеку над хрысціянствам, і нават справакавала спрэчку аб тым, ці можна прычашчацца таму, хто лічыць, што Праваслаўнай Царкве неабходна прымаць прадстаўнікоў ЛГБТ.

Наўрад ці мне ўдасца паставіць кропку ў гэтай спрэчцы і не спарадзіць новую спрэчку. Але ўсё ж: прымаць ці не прымаць?

Нажаль, сярод праваслаўных таксама ёсць тыя, хто займаецца «нармалізацыяй» ЛГБТ, але менавіта ў дадзеным выпадку ўся праблема крыецца ў слове «прымаць» — усё залежыць ад таго, што мець на ўвазе пад гэтым дзеясловам. Гэта ведаюць не ўсе ўдзельнікі спрэчкі, і таму некаторыя, разлічваючы на гэта няведанне, лёгка і гуляючы даюць кантактныя дадзеныя сваіх нямецкіх мітрапалітаў для скаргаў на сябе. Значыць.

Значэнне нумар адзін.

Некаторыя спрабуюць гэты дзеяслоў выкарыстоўваць у тым сэнсе, якім ён валодае тады, калі мы гаворым аб даступнасці хрысціянства для ўсіх народаў, узростаў, полу, саслоўяў. Логіка тут такая: калі для таго, каб быць хрысціянінам, не абавязкова быць яўрэем, мужчынам, паўналетнім, свабодным і здаровым, то ні да, ні пасля прыняцця хрышчэння ня трэба абразацца, мяняць пашпарт, пол, станавіцца шляхцічам і рабіць флюараграфію, калі адна з прыкмет ў цябе не дэфолтная. І па аналогіі: нібыта, калі ты нехта ад ЛГБТ, то ты можаш гэтым нехта і заставацца далей — напрыклад, гомасексуалістам. Гэта, маўляў, гэтак жа нейтральна, як колер скуры — г. зн., не з'яўляецца ні грахом, ні дабрадзейнасцю. Такое разуменне не стыкуецца ні з тэкстамі Бібліі, ні з вучэннем хрысціянства ва ўсіх яго прэтэндуючых на гістарычнасць і традыцыйнасць версіях. Гэта значыць, што ні з Праваслаўем, ні з каталіцтвам падобнае не сумяшчальна.

«Не лажыся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта мярзота» (Ляв. 18:22) і больш таго: «Калі хто ляжа з мужчынам, як з жанчынаю, дык абодва яны ўчынілі гідоту: няхай будуць аддадзены смерці, кроў іхняя на іх, яны самі вінаватыя ў сваёй смерці» (Ляв. 20:13) — чытаем мы ў Старым Запавеце. І ў Новым усё застаецца па-старому, хоць і сістэма пакаранняў скасоўваецца як мінучая частка Маісеевага закону: «Паколькі яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога і не падзякавалі Яму, а аддалíся марным мудраванням, і цемра агарнула неразумнае сэрца іх: называючы сябе мудрымі, яны страцілі розум... Яны падмянілі íсціну Божую хлуснёю і пакланяліся і служылі стварэнню замест Тварца, Які благаславёны на векі, амíнь. Таму аддаў іх Бог ганебным страсцям: жанчыны іх замянíлі прыродныя зносіны на супрацьпрыродныя; падобна і мужчыны, пакíнуўшы прыродныя зносіны з жанчынаю, распальваліся пажаднасцю сваёю адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі ўчыняючы сорам і атрымліваючы ў саміх сабе належную расплату за сваю аблуду. І паколькі яны не палічылі патрэбным мець пазнанне Бога, то аддаў іх Бог разбэшчанаму розуму — рабіць нягоднае, так што яны напоўненыя ўсякай няпраўдай, блудам, хíтрасцю, карыслівасцю, злосцю, поўныя зайздрасці, забойства, звады, падману, ліхадзейства, яны плеткары, паклёпнікі, боганенавíснікі, крыўдзíцелі, самахвалы, ганарлíўцы, вынаходнікі ліхога, непаслухмяныя бацькам, неразважлівыя, здрадлівыя, бессардэчныя, бязлíтасныя, нямíласцівыя. Яны ведаюць праведны прысуд Божы, што тыя, хто робіць такія справы, вартыя смерці, аднак не толькі робяць гэта, але і тых, хто робіць, падтрымліваюць» (Рым. 1:21-32). Усе мы слабыя і грэшныя (хтосьці так, а хтосьці інакш), але адна справа быць проста грэшнікам, напрыклад, гомасексуалістам, а іншае — ЛГБТ-актывістам і/або ўсякім тэарэтыкам апраўдання любога іншага граху. Апошняе — гэта маральнае дно.

Гомасексуалізм — вычварэнства і хвароба, а актуалізуемы гомасексуалізм — грэх. Той, хто дабро называе злом, а хлусню — праўдай, той ідзе шляхам сатаны. Ні аб якім прыняцці гомасексуалізму ў якасці нормы гаворкі быць не можа! Пагадзіцеся з гэтым, або шукайце іншую рэлігію.

Але ёсць іншае прыняцце — прыняцце нумар два.

Нам трэба прымаць людзей з рознымі вычварэннямі гэтак жа, як мы прымаем любых грэшнікаў: пачынаючы ад банальных хлусаў і рукоблудаў і заканчваючы серыйнымі забойцамі і гвалтаўнікамі. Хрыстос памёр на крыжы за ўсіх, у тым ліку і за гомасексуалістаў, і Царква заклікае да выратавання ўсіх — праз веру, пакаянне і таінствы — у тым ліку і гомасексуалістаў.

«Хіба не ведаеце, што няправедныя Царства Божага не ўнаследуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блуднікí, ні ідалапаклоннікі, ні пралюбадзеі, ні рукаблуднікі, ні мужаложнікі, ні зладзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні ліхасловы, ні рабаўнікі не ўнаследуюць Царства Божага. І такімі былі некаторыя з вас; але амыліся, але асвяціліся, але апраўдаліся імем Госпада нашага Іісуса Хрыста і Духам Бога нашага» (1 Кар. 6:9-12).

Заўважце, што апостал піша не толькі пра гомасексуалістаў: не адны яны маюцца ў спісе тых, хто не ўратуецца, калі не раскаецца і не спыніцца. І, у той жа, час, тут сказана, што некаторыя рэспандэнты апостала ў мінулым былі і гомасексуалістамі — пакуль не пакаяліся, будучы прынятымі ў хрышчэнні і асвячонымі ў іншых таінствах. Зразумела, спіс грахоў, які прыведзены ў гэтым урыўку паслання да карынфян, не з'яўляецца закрытым і не змяшчае ў сабе поўнае пералічэнне. Але вы зрабіце сабе пазнаку, што ліхасловы тут пазначаны праз коску разам з мужаложнікамі і малакіямі (пасіўнымі гомасексуалістамі). Так што не ліхаслоўце — і пра вядомую катэгорыю грамадзян таксама.

Мы небеспадстаўна называем гомасексуалістаў садамітамі — жыхарамі Садома і Гаморы, якія былі вынішчаны Богам. І ў той жа час «Вось, у чым была беззаконнасць Садомы, сястры тваёй і дочак яе: у ганарлівасці, перасычанасці і гультайстве, і яна беднага і ўбогага не падтрымлівала. І заганарыліся яны, і рабілі мярзоты перад абліччам Маім, і, убачыўшы гэта, Я адрынуў іх» (Іез. 16: 49-50). Мы асуджаем ЛГБТ-прапагандыстаў за тое, што яны перабольшваюць распаўсюджанасць гомасексуальнасці, але, чытаючы гэтыя словы прарока, становіцца зразумелым, што на падставе названых у іх прыкмет круг садамітаў можна пашырыць яшчэ далей межаў гейфрэндлі-статыстыкі.

Такім чынам, для гомасексуалістаў пакаянне магчымае, даступнае і неабходнае. І для ліхаслоўваў таксама. У кожнага з нас свае страсці: мы праяўляем схільнасць да адных грахоў і заганаў, і агіду — да іншых. Агіда да грахоў блізкага не павінна ператварацца ў забыццё аб уласных грахах і ў нянавісць да бліжняга, якім бы грахом той не быў апантаны. Вядома, сіфілітык і жаўтушны павінны ўзаемна выконваць пэўныя меры засцярогі, але цяпер не час высвятляць, як менавіта, паколькі асноўная мая тэма вычарпаная.

Карацей, дарагі сябра! «Не ўнось мярзоты ў свой дом, грэбуй ёю і знішчай яе! Яна — зло!» (Друг. 7:26). Не проста грэшніка, які імкнецца, але, небарака, не можа справіцца са сваімі страсцямі, а «ератыка, пасля аднаго і другога папярэджання, пазбягай» (Ціт. 3:10) — тых, хто вучыць пра хлусню, як пра ісціну, трэба аддаць «сатане, каб яны адвучыліся блюзнерыць» (гл.: 1 Цім. 1:20). Памаліся за ўсіх грэшнікаў на свеце, але скажы духу патурання ЛГБТ і ўсякаму граху: «Імем Госпада нашага Іісуса Хрыста, пайшоў прэч!»

Church.by