На Украіне ёсць кананічныя структуры Праваслаўнай Царквы, якія цалкам маюць права прадстаўляць усю паўнату інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Украіны. І па-за ініцыятывамі гэтых структур усе спробы вырашэння пытання аб наданні аўтакефаліі антыпрадуктыўныя.
Пра гэта нагадаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін у інтэрв'ю Радыё Свабода, каментуючы зварот украінскіх уладаў да Канстанцінопальскага Патрыярха Варфаламея з просьбай аб прызнанні незалежнасці Украінскай Праваслаўнай Царквы ад Маскоўскага Патрыярхату.
— ўсе разам мы разам — Адзіная Сьвятая Саборная Апостальская Царква праваслаўных. Мы спадзяёмся, што сітуацыя на Украіне будзе развівацца згодна з канонамі, а ўсім, хто мае тое ці іншае дачыненне да гэтай праблемы, Гасподзь дасць мудрасці, цярпення і адказнасці., — сказаў святар.
Протаіерэй Сергій Лепін выказаў надзею на тое, што ніякія палітычныя супярэчнасці не паўплываюць на добрыя адносіны і літургічныя зносіны Памесных Праваслаўных Цэркваў, паколькі варта памятаць, што «ўсе мы — Адзіная Святая Саборная Апостальская Царква праваслаўных», а таксама адзначыў, што «сёння для актывізацыі пытання аб наданні аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царкве няма ніякіх падстаў».