13 кастрычніка 2017 года адбылася прэзентацыя кнігі «Палігон. Гісторыя Скобелеўскага ваеннага лагера» Уладзіміра Ліхадзедава, суаўтарамі якой сталі доктар царкоўнай гісторыі, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Гардзей Шчаглоў і Уладзімір Пефціеў.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў прэзентацыі звярнуліся: аўтар выдання Уладзімір Ліхадзедаў, намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Сяргей Патапенка, дырэктар Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Азаронак, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя напісання кнігі «Палігон. Гісторыя Скобелеўскага ваеннага лагера» пачалася 13 гадоў таму з публікацый у газеце «СБ — Беларусь сёння». Кніга адлюстравала сінтэз ваеннай і царкоўнай гісторыі: вывучэнне палкавых храмаў прывяло даследчыкаў да Скобелеўскага вайсковага лагера, на тэрыторыі якога знаходзіўся храм у гонар Праабражэння Гасподняга.
Выданне змяшчае мноства ўнікальных фатаграфій, рэканструюе дарэвалюцыйныя падзеі, перыяд Першай і Другой сусветных войнаў.
Падтрымку, у тым ліку фінансавую, выданню аказала Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасля прэзентацыі адбылася экскурсія па Дзяржаўнаму музею ваеннай гісторыі, дзе экспанавалася фотавыстава, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны.