18 снежня 2021 года адбыўся турнір па інтэлектуальных гульнях «Фавор» для выхаванцаў нядзельных школ Гомельскай епархіі. Мерапрыемства прайшло ў рамках VII абласных Пакроўскіх адукацыйных чытанняў «1030-годдзе Праваслаўя на Беларускай зямлі» на базе УА «Гомельскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі» пры падтрымцы клуба інтэлектуальных гульняў «Белая рысь».
Акрамя асноўнай тэмы, прысвечанай гісторыі хрысціянства ў Беларусі, былі такія, як: «Мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі» «Пытанні хрысціянскай культуры, Свяшчэннага Пісання і Падання, таінстваў Царквы, царкоўных святаў, гісторыі Царквы, святасці і святых».
Удзел у турніры ў вочнай форме на базе абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі прынялі 15 каманд з нядзельных школ горада Гомеля і Гомельскага раённага благачыння. 10 каманд з нядзельных школ Светлагорскага, Жлобінскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага і Буда-Кашалёўскага благачынняў удзельнічалі ў «Фаворы» ў анлайн-фармаце.
Анлайн-трансляцыя турніру ажыццяўлялася інфармацыйным аддзелам Гомельскай епархіі.
У ходзе турнірнага «Што? Дзе? Калі?» 25 каманд спаборнічалі за права прадстаўляць каманду Гомельскай епархіі на міжнародным турніры па інтэлектуальных гульнях «Фавор», які адбудзецца ў 2022 годзе.
У выніку падвядзення вынікаў гульні сфарміравалася рэйтынгавая табліца з пераможцамі рэгіянальнага этапу:
Першае месца заняла каманда «Божы спецназ» нядзельнай школы прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Гомелі;
Другое месца — каманда «Ккаўчэг» нядзельнай школы прыхода храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў горадзе Светлагорску.
Трэцяе месца — каманда «Божая кароўка» нядзельнай школы прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Гомелі.
Чацвёртае месца — «Увараўчане» нядзельнай школы прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Уваравічы.
Усе пераможцы і ўдзельнікі будуць узнагароджаны памятнымі прызамі і дыпломамі ў рамках калядных мерапрыемстваў у Гомельскай епархіі.
Арганізатары турніра «Фавор» сардэчна дзякуюць вядучаму гульні — Клімовічу Леаніду Валянцінавічу, а таксама Клімовіч Тамары Васільеўне, якая выконвала судзейскую функцыю.