Штогод летам валанцёры з ліку студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту наведваюць Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы.

Пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры архітэктуры Яўгена Рамановіча Малікава юнакі і дзяўчаты аказваюць пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Юравіцкай абіцелі і ў ачыстцы падвальных памяшканняў манастырскага корпуса.

У вольны ад працы час для рабят праводзяцца чаяванне і духоўныя гутаркі з насельнікамі манастыра, а таксама экскурсійныя прагулкі па Юравіцкім краі.

Тураўская епархія / Church.by