Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заснаваў на правах сінадальнай структуры мемарыяльную камісію па ўшанаванню памяці мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (журнал № 4 ад 20 лютага 2021 года).

Узначаліў камісію архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. У склад камісіі ўвайшлі: архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; протаіерэй Мікалай Коржыч, клірык Мінскай епархіі; іерэй Святаслаў Рагальскі, клірык Мінскай епархіі; іерэй Макарый Кавалёў, клірык Мінскай епархіі; Перчанка Ілья Юр'евіч, супрацоўнік Мінскай Экзархіі.

Мемарыяльнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па захадах ушанавання памяці мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і прадставіць іх на разгляд да наступнага пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату.

Church.by