20 кастрычніка 2018 года па ініцыятыве моладзевага аддзела Бабруйскай епархіі адбудзецца чацвёрты епархіяльны дабрачынны валейбольны турнір сярод прыхаджан храмаў епархіі.

Турнір пройдзе ў 11: 00 на базе спартыўнага клуба «Дняпровец» (г.Бабруйск, вул. Гарэліка 33).

Удзельнікі турніру зробяць ахвяраванні ў мінімальным памеры па 7 рублёў з чалавека. Усе грашовыя сродкі будуць перададзены ў сацыяльны цэнтр падтрымкі сям'і «Пакроў».

Бабруйская епархія / Church.by