Гродзенская гарадская тапанімічная камісія прыняла рашэнне перайменаваць частку вуліцы Горкага на ўчастку ад плошчы Тызенгаўза да перасячэння вуліц 17 верасня і Камунальнай. Адрэзак вуліцы будзе названы ў гонар мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева; 1935-2021), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. 

1634295027.jpg

У пачатку гэтай вуліцы размешчаны Гродзенскае епархіяльнае ўпраўленне і храм свяціцеля Мікалая Цудатворца. У планах Гродзенскай епархіі ўсталяваць на нядаўна названай вуліцы помнік мітрапаліту Філарэту.

podvorye_gordeeva_2018_01.jpg

У грамадскім галасаванні па перайменаванні прынялі ўдзел 1968 рэспандэнтаў з Гродна і іншых гарадоў краіны. Падтрымалі праект 90% удзельнікаў галасавання. На пасяджэнні ў Гродзенскім гарвыканкаме экспертная камісія падчас выніковага галасавання таксама падтрымала гэтую ініцыятыву.

Гродзенская епархія/Church.by