2 кастрычніка 2021 года, напярэдадні Нядзелі 15-й пасля Пяцідзесятніцы, па Уздзвіжанні, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Благавешчанскім храме Лядзенскага мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація манастыра ў свяшчэнным сане. Дыяканскі чын узначаліў архідыякан Арэст (Ярэй).
Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор пад кіраўніцтвам манаха Аркадзя (Блізняца).