З 30 па 31 мая 2019 года ў горадзе Мінску адбудуцца юбілейныя ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры».

Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з'яўляюцца форумам, які на працягу вось ужо больш за дваццаць гадоў аб'ядноўвае спецыялістаў і навукоўцаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне багаслоўя, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства. Чытанні з'яўляюцца унікальнай пляцоўкай для абмеркавання навуковых прац і пошукаў у сферы гуманітарных ведвў, а таксама абмеркавання праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння для сучаснага свету. Сёлета да ўдзелу ў Чытаннях запрошаныя больш за 100 чалавек, у тым ліку навукоўцы з краін СНД і далёкага замежжа.

Арганізатарамі Чытанняў выступаюць: міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірыла Тураўскага, Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау. Чытанні пройдуць пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Падрабязная інфармацыя аб тэматыцы секцый у інфармацыйным лісце.

Новыя правілы афармлення

Church.by