Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 17 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Троіцы, свята Сабора Беларускіх святых, у храме Ражджаства Хрыстовага горада Барысава была здзейснена Бажэственная літургія на беларускай мове.

Літургію ў саслужэнні клірыкаў прыхода здзейсніў благачынны 1-й Барысаўскай акругі, настаяцель Ражджэственскага храма ў горадзе Барысаве протаіерэй Аляксандр Вярбіла.

Песнапенні літургіі выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Вярбіла.

Па заамвоннай малітвы святары здзейснілі слаўленне Сабору Беларускіх святых.

Барысаўская епархія / Church.by