У нядзельны дзень 4 кастрычніка ў Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце адбылася Бажэственная літургія.
Богаслужэнне здзейсніў клірык храма Праабражэння Гасподняга аграгарадка Ракаў іерэй Максім Кудзін. За Літургіяй узнеслі агульную малітву і прычасціліся Цела і Крыві Хрыстовых члены мясцовага праваслаўнага брацтва, прыхаджане Праабражэнскага прыхода і людзі, якія пражываюць у інтэрнаце.