З 4 лістапада пры Свята-Траецкім саборы горада Слоніма стартаваў навучальны курс лекцый па маральнаму багаслоўю.
Сустрэчы праводзіць клірык Свята-Траецкага сабора протадыякан Генадзь Малееў, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі.
Лекцыі прысвечаны асновам праваслаўнай веры, яе асэнсаванню і, як вынік, жыцця ў адпаведнасці з верай.
Курс лекцый прызначаны для прыхаджан храма і не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі. Сустрэчы праходзяць у простай і даступнай форме.