На тэрыторыі Пакроўскага сабора горада Віцебска прайшоў заключны этап дабрачыннай акцыі «Ад сэрца да сэрца».

Мерапрыемства, арганізаванае Дыяканічным цэнтрам Віцебскай епархіі і Віцебскім грамадскім аб'яднаннем праваслаўных жанчын сумесна з Віцебскай гарадской арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, стартавала 1 жніўня. Да 19 жніўня жадаючыя аказаць дапамогу шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, прыносілі ў офіс БТЧК і ў Пакроўскі сабор школьную вопратку і абутак, спартыўныя і канцылярскія прыналежнасці, кнігі, навучальныя дапаможнікі і цацкі.

Заключны этап акцыі распачаўся з малітвы. Настаяцель Пакроўскага сабора протаіерэй Аляксандр Сіроткін здзейсніў малебен на пачатак усякай добрай справы.

З 12 да 16 гадзін, людзі якія маюць патрэбу ў аказанні дапамогі, мелі магчымасць атрымаць неабходную вопратку і абутак, а таксама канцылярскія прыналежнасці.

Для ўдзельнікаў акцыі былі таксама падрыхтаваныя газеты «Наша Праваслаўе» і «Раданеж».

Акцыя «Ад сэрца да сэрца» была заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Віцебская епархія / Church.by