29 красавіка 2018 года 27 выхаванцаў установы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу», знаходзячыся на экскурсіі ў Мінску, наведалі парафію святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і нядзельную школу Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра.
Адна з задач Магілёўскай дзяржаўнай спецшколы закрытага тыпу — сацыялізацыя непаўналетніх правапарушальнікаў. Навучэнцаў сюды накіроўваюць паводле рашэння суда.
Гасцей сустракаў настаяцель прыхода свяшчэннік Святаслаў Рагальскі, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», які расказаў вучням аб гісторыі Мінскага архіерэйскага падвор'я. Педагогам і выхаванцам была прапанавана экскурсія ў храм роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, які знаходзіцца ў будынку рэканструюемага падвор'я. Затым госці наведалі нядзельную школу Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра, дзе за чаяваннем пагутарылі з яе педагогамі і вучнямі.
Ідэя наведаць прыход святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла ў горадзе Мінску нарадзілася падчас працы рэгіянальнага навукова-практычнага семінара «Аб сумеснай рабоце прыходаў і іншых царкоўных структур Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці па духоўна-маральнаму выхаванню і сацыяльнай рабоце сярод дзяцей і падлеткаў дэвіянтных паводзін», які адбыўся ў Магілёве 18 красавіка 2018 года па ініцыятыве Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы і аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Магілёўскай праваслаўнай епархіі.