28 ліпеня завяршыўся трыццацідзённы марафон «Акафісты беларускім святым», які праходзіў на адукацыйным партале «Амафор» Мінскай духоўнай семінарыі.
Марафон стартаваў 28 чэрвеня, у дзень памяці Сабора Беларускіх святых, па благаславенню рэктара семінарыі протаіерэя Віктара Васілевіча. Штодня на платформах YouTube і Rutube размяшчалася па адным акафісту беларускім святым альбо асабліва шануемым у Беларусі абразам Божай Маці. Многія з іх былі прадстаўлены ў аўдыёфармаце ўпершыню. У рэпертуары выкарыстаны розныя распевы, што надае кожнаму акафісту індывідуальнае гучанне і музычную выразнасць. Выпускі суправаджаліся кароткім жыціем святога або даведачнай інфармацыяй.
У завяршэнне марафону быў апублікаваны аўдыёзборнік акафістаў, даступны на вядучых музычных сэрвісах: Яндекс Музыка, Spotify, Apple Music / iTunes, VK Музыка, Звук, а таксама Podster.fm, SoundCloud, МТС Музыка і іншых. Усе акафісты таксама сабраны на сайце партала «Омофор» у адзіны анлайн-курс.
У працы над праектам удзельнічалі:
іерэй Арцемій Кірко, іераманах Агафангел (Будзішын), свяшчэннаінак Сава (Шапавалаў); протадыякан Андрэй Скробат.
Састаў хору: чытальнік Арсеній Аўтушэнка (рэгент), чытальнік Антоній Кудласевіч, чытальнік Іаан Кудласевіч, Уладзіслаў Калач, Мікалай Грозаў; Павел Дзенісенка, Андрэй Кручко.
Кансультанты праекта: протаіерэй Іаан Задаражын, старшыня Сінадальнага аддзела па культуры і мастацтве Беларускай Праваслаўнай Царквы; Ірына Цімашэнкава, куратар рэгенцкай спецыялізацыі АЦМ Мінскай духоўнай семінарыі.
Рэдактары: протадыякан Павел Бубноў, Аркадзь Варонка, Данііл Дзятлаў.
Апрацоўка гуку: чытальнік Антоній Яфіменка, Аркадзь Варонка, Уладзіслаў Калач.
Асістэнты: Вікторыя Ганчарык, Андрэй Андрыеўскі, Мікіта Канаховіч, Сімяон Пархамчук.
Пераклад: Варвара Режабек.
Кіраўнік праекта: чытальнік Антоній Яфіменка.
Праект рэалізаваны пры падтрымцы кампаніі ТАА «Архитектон».
За анонсамі праекта можна сачыць у суполках Telegram и Viber.
Мінская духоўная семінарыя / Church.by
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,