Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 6 снежня ў 16:00 у кафедральны сабор Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава (Стары горад, вул. Лапаціна 34), прыбывае часціца святых мошчаў свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага), архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.

Доступ да святыні будзе адкрыты штодня з 7: 30 да 19:00.

Часціца святых мошчаў будзе знаходзіцца ў саборы да 16 снежня.

Барысаўская епархія / Church.by