29 студзеня 2017 года, у Нядзелю 32-ю пасля Пяцідзесятніцы, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Богаслужэнне правілі: іерэй Макарый Кавалёў, іерэй Аляксандр Волкаў, протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужбовыя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.