19 лютага 2017 года, у Нядзелю аб Страшным судзе, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Архіпастыру саслужылі: іерэй Макарый Кавалёў, іерэй Дыянісій Кавалёў, протадыякан Вадзім Заркоў.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Church.by