5 сакавіка 2017 года, у Нядзелю 1-ую Вялікага посту, Перамогі Праваслаўя, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі: іерэй Макарый Кавалёў, іерэй Дыянісій Кавалёў, протадыякан Вадзім Заркоў.

У цэнтры храма былі ўстаноўлены для пакланення святыні, якія захоўваюцца ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. У іх ліку — мошчы апосталаў Матфея і Лукі, вялікамучаніка Георгія Перамоганосца, свяціцеляў Ігнація Баганосца, Мікалая Цудатворца і Спірыдона Трыміфунцкага, праведнага Філарэта Міласцівага, прападобных Опцінскіх старцаў.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Church.by