21 верасня 2017 года, у свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Мінскай мітраполіі.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.