15 лютага 2017 года, у свята Стрэчання Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: іерэй Макарый Кавалёў, іерэй Аляксандр Волкаў, протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Пасля богаслужэння было здзейснена асвячэнне свечак. 

Church.by