27 мая 2018 года, у дзень Святой Тройцы — свята Пяцідзесятніцы, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Бажэственную літургію здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Па завяршэнні Літургіі было здзейснена чытанне каленасхільных малітваў.

Church.by