4 снежня 2017 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Жытко.

Church.by