22 чэрвеня 2017 года Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна наведалі выкладчыкі рэлігійнай гімназіі францысканцаў літоўскага горада Крэцінга.
Перад пачаткам экскурсіі клірык сабора протаіерэй Уладзімір Пятручык павітаў гасцей у прыходскай актавай зале.
Дырэктар нядзельнай школы пры саборы Дар'я Санюкевіч расказала аб вучэбна-выхаваўчым працэсе, кіраўнік іканапіснай студыі «Пакроў» Дар'я Каліберда пазнаёміла з дзейнасцю студыі і прадэманстравала працы сваіх выхаванцаў.
Хор нядзельнай школы пад кіраўніцтвам Лізаветы Пятручык выканаў спевы.
Гутарка прадстаўнікоў прыхода і літоўскіх педагогаў працягнулася за кубкам чаю.