Сёння, 13 студзеня, у 13:50 труна з целам памерлага днямі Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), паводле завяшчання памерлага, дастаўлена ў Мінскае епархіяльнае ўпраўленне, дзе яго сустрэў Праасвяшчэнны епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Адразу ж у фае была здзейснена памінальная ліція, за якой маліліся супрацоўнікі сінадальных структур Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, клірыкі мінскіх храмаў, настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігумення Еўдакія з сёстрамі. Затым з пашанай, усталяванай дзяржаўным пратаколам для памерлага Героя Беларусі, труна была ўнесена ў дамавы храм у імя Усіх Беларускіх святых і адкрыта для развітання членам Сінода і супрацоўнікам Экзархіі. Памінальную ліцію адслужыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Да 16:00 труна з целам спачылага будзе дастаўлена ў Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска.
Рэкамендаваныя навіны
Мітрапаліт Веніямін: «Мір — гэта дар Божы, і разам з тым вынік працы, пастаяннай працы чалавека над сабой»
Аб духоўным жыцці, умацаванні сямейных каштоўнасцяў, маральным выхаванні і здабыцці душэўнага міру Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі распавёў у інтэрв'ю для часопіса «Беларусь. Belarus».
27 кастрычніка 2026
Падрабязней
Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна
26 кастрычніка 2026 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна. Богаслужэнне было прымеркавана да дня памяці мучаніка Лонгіна сотніка, нябеснага апекуна супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС, і 74-й гадавіне з дня ўтварэння падраздзяленняў ведамства.
26 кастрычніка 2026
Падрабязней
У свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска
14 кастрычніка 2026 года, у свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска.
14 кастрычніка 2026
Падрабязней