2 студзеня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 30-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы.
За богаслужэннем Патрыяршаму Экзарху саслужылі: ігумен мужчынскага манастыра ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна іераманах Лаўр (Будзіч); брація абіцелі ў свяшчэнным сане.