17 красавіка 2021 года, напярэдадні Нядзелі 5-й Вялікага посту, дня памяці прападобнай Марыі Егіпецкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна Барысаўскай епархіі.

Архіпастыру саслужылі ігумен Лядзенскага манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор пад кіраўніцтвам іераманаха Нікана (Шчакатовіча).

Church.by