15 мая 2021 года, напярэдадні 3-й Нядзелі пасля Вялікадня, дня памяці святых жанчын-міраносіц, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна Барысаўскай епархіі.

Архіпастыру саслужылі ігумен Лядзенскага манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў архідыякан Арэст (Ярэй).

Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор пад кіраўніцтвам іераманаха Нікана (Шчакатовіча).

 Барысаўская епархія/Church.by