28 лютага 2017 года, у аўторак першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, маліўся за ранішнім устаўным богаслужэннем у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Набажэнства здзейсніў клірык сабора протаіерэй Ігар Латушка.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

У алтары малілася духавенства сабора.

Па заканчэнні вячэрні была здзейсненая ліція па нябожчыках. 

Church.by