Беларуская Праваслаўная Царква праводзіць штогадовы конкурс на прысуджэнні студэнтам і магістрантам духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы стыпендыі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
Мэтай конкурсу з'яўляецца ўвекавечанне памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, развіццё вучэбнай актыўнасці і навуковай творчасці.
Стыпендыя прызначаецца студэнтам дзённага аддзялення (вочнай формы атрымання адукацыі), якія на момант падачы заяўкі канчаюць чацвёрты курс бакалаўрыяту Мінскай духоўнай семінарыі, Віцебскай духоўнай семінарыі або першы курс магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі тэрмінам на адзін навучальны год (з 1 верасня года правядзення конкурсу да 31 чэрвеня наступнага каляндарнага года).
Заяўкі на прысуджэнне Стыпендыі прымаюцца з 1 па 30 чэрвеня бягучага года.
Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу ў конкурсе можна атрымаць у рэктаратах Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі, Віцебскай духоўнай семінарыі.