Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі апублікавала пяты выпуск зборніка студэнцкіх навуковых работ па біблеістыцы «ЛАБАРАТОРЫУМ БІБЛІКУМ» (LABORATORIUM BIBLICUM. Зборнік студэнцкіх навуковых прац па біблеістыцы. Выпуск 5. Склад. і гал. рэд. архімандрыт Сергій (В. В. Акімаў). Мінск : Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі, 2017. (Дадатак да біблейскага альманаху «Скрыжалі». Серыя: «Біблейскія даследаванні студэнтаў», № 5). ISBN 978-985-7145-15-7).
Зборнік выдадзены ў якасці дадатку да біблейскага альманаха «Скрыжалі» у серыі «Біблейскія даследаванні студэнтаў», № 5. Рэкамендаваны да выдання кафедрай біблеістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі.
У зборнік увайшлі студэнцкія навуковыя працы па біблеістыцы магістрантаў Інстытута тэалогіі БДУ і кафедры біблеістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі. У працах закранаюцца праблемы біблейскага багаслоўя і біблейскай экзэгетыкі.
Зборнік прызначаны для багасловаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца біблістыкай.
ЗМЕСТ:
Месіянскія ўяўленні ў Старым Запавеце і іх развіццё. Дыякан Цімафей Рыгоравіч Чарапеннікаў (с. 4-11)
Экзэгетычны аналіз Ав. 2:1-4. Баўкуновіч Дзмітрый Васільевіч (с. 12-16)
Супастаўленне хрысціянскай свабоды з законам іудзейскім. Перуноўскі Аляксей Андрэевіч (с. 17-21)
Вучэнне аб Духу Святым у Евангеллі апостала Іаана Багаслова. Аўчароў Аляксандр Аляксандравіч (с. 22-28)
Сямейныя абавязкі мужа і жонкі ў пасланні святога апостала Паўла да Эфесянаў. Бровушкін Дзмітрый Сяргеевіч (с. 29-40)
Вобраз першага вершніка (Апак. 6:2) у экзэгетычнай і выяўленчай традыцыі. Чарапеннікава Наталля Уладзіміраўна (с. 41-50)