29 верасня 2022 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся семінар кіраўнікоў вышэйшых духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі нараду правёў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі па ўзаемадзеянню з вышэйшымі духоўнымі ўстановамі адукацыі, намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй).
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскай духоўнай акадэміі і дзвюх беларускіх духоўных семінарый – Мінскай і Віцебскай. У ходзе семінара былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця вышэйшай духоўнай адукацыі ў Беларусі.