26 красавіка 2026 года на адукацыйным партале Мінскай духоўнай семінарыі «Амафор» стартуе цыкл лекцый «Быць бацькам», падрыхтаваны сумесна з Сінадальным аддзелам па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускага Экзархату.
Новы адукацыйны курс накіраваны на асэнсаванне ролі бацькі і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве. Праект рэалізаваны па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Віктара Васілевіча і старшыні Сінадальнага аддзела па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускага Экзархату протаіерэя Паўла Сердзюка.
Праект уключае 12 лекцый, кожная з якіх прысвечана асобным аспектам бацькоўства. Праграма курса закранае духоўныя, маральныя і практычныя пытанні выхавання дзяцей, сямейных адносін і асабістай адказнасці мужчыны ў сям'і.
У праекце прымаюць удзел святары і спецыялісты ў галіне багаслоўя, сямейнай праблематыкі і псіхалогіі: протаіерэй Павел Сярдзюк — старшыня Сінадальнага аддзела па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускага Экзархату, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску; іерэй Андрэй Лысевіч — прарэктар па ліцэнзаванні і акрэдытацыі Маскоўскай духоўнай акадэміі, выкладчык, клірык храма ў гонар Трох Свяціцеляў на Кулішках горада Масквы; протадыякан Павел Бубноў — выкладчык Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, галоўны рэдактар часопіса «Ступені»; Ірына Самуйлава — магістр псіхалагічных навук, сямейны псіхолаг, бакалаўр багаслоўя Мінскай духоўнай семінарыі.
Лекцыі будуць выходзіць чатыры разы на тыдзень: у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю. Час публікацыі — 19:00. Матэрыялы будуць размяшчацца на партале «Омофор», а таксама на пляцоўках YouTube, Rutube і VK відэа. Лекцыі будуць суправаджацца інфармацыйнымі публікацыямі ў сацыяльных сетках адукацыйнага партала: Telegram, Max, VK і Viber.
Графік выхаду лекцый:
26 красавіка — «Уводзіны»;
27 красавіка — «Што такое "бацькоўства"?»;
29 красавіка — «Якасці і навыкі бацькі»;
1 мая — «Страхі і адказнасць»;
3 мая — «Як мужчына становіцца "бацькам"»;
4 мая — «Праблемы і пытанні бацькоў»;
6 мая — «Выхаванне сыноў і дачок»;
8 мая — «Бяздзетнасць мужа і жонкі»;
10 мая — «Рэлігійнае жыццё»;
11 мая — «Дзеці ад іншага шлюбу»;
13 мая — Прыёмнае бацькоўства»;
15 мая — «Вобраз бацькі ў кінематографе»
Удзел у праекце бясплатны.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,