Па традыцыі першы дзень новага навучальнага года пачаўся з саборнага служэння Бажэственнай літургіі, якую ўзначаліў рэктар акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) у саслужэнні прарэктара па выхаваўчай рабоце іерэя Віктара Кулагі.
Пасля набажэнства адбылася сустрэча навучэнцаў з адміністрацыяй акадэміі.
Далей адбыўся ўрачысты малебен з нагоды пачатку новага навучальнага года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Малебен узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У малебне прынялі ўдзел адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.