Як на даступнай мове данесці навучэнцам тэму стварэння свету, раскрыць глыбокі сэнс біблейскага тэксту, як яго пісьменна адаптаваць, каб аб'ектыўна выкласці дзецям, звязаўшы тым самым з навакольным іх жыццём — і пры гэтым не дапусціць памылкі? Кожны выкладчык АПК сутыкаецца з такім пытаннем пры падрыхтоўцы да ўроку.

«Фарміраванне карціны свету дзіцяці сродкамі традыцыйнай культуры» — пад такой назвай прайшоў штогадовы семінар для выкладчыкаў асноў праваслаўнай культуры з Гомеля і Гомельскага раёна. Адным з асноўных лектараў стаў протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Аляксія, прасвітара Лельчыцкага, у горадзе Гомелі.

Т. А. Скачко, метадыст аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гомельскай епархіі, пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з навінкамі метадычнай літаратуры і карыснымі інтэрнэт-рэсурсамі па духоўна-маральнаму выхаванню.

Н. А. Басавец, каардынатар Аддзела РАІК, інфармавала педагогаў аб маючай адбыцца абласной алімпіядзе па асновах праваслаўнай культуры, якая пройдзе сёлета 20 красавіка ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці, і праграмай маючага адбыцца выязнога семінара для выкладчыкаў АПК, а таксама зрабіла анонс будучых мерапрыемстваў аддзела.

Гомельская епархія / Church.by