У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў чатырнаццаты нумар навуковага часопіса «Працы Мінскай духоўнай акадэміі».
Новы нумар часопіса падводзіць вынікі навуковай працы выкладчыкаў і студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі ў 2017 годзе.
Навуковы часопіс «Працы Мінскай духоўнай акадэміі» арыентаваны на праваслаўных святароў і міран, выкладчыкаў і студэнтаў багаслоўскіх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, царкоўнай гісторыі, кананічнага права і іншых напрамкаў царкоўнай навукі.
Часопіс рэкамендаваны да публікацыі Выдавецкім саветам Беларускай Праваслаўнай Царквы (ІС Б17-701-0019), уключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РИНЦ) і ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзаваных выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных навукоўцаў ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя.
Галоўны рэдактар: архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, доктар багаслоўя, прафесар.
Адказны рэдактар: Аляксандр Валер'евіч Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, дацэнт.
Змест чатырнаццатага нумара:
БІБЛЕІСТЫКА
Архімандрыт Сергій (Акімаў). Гімн мігу в Кнізе Эклезіяста (Экл. 3:1–9) як элемент унутранага аўтарскага дыялогу
Цыбульскі А.Т. Старажытнаегіпецкае «Павучанне Ані» і библейская Кніга Прытчаў Саламонавых
Дыякан Іван Ляшчанка. Тлумачэнне паняцця «другая смерць» у сучаснай біблеістыцы
ПАТРАЛОГІЯ
Іерэй Аляксандр Палхоўскі. Слова X Мар Ісхака Ніневійскага
Іерэй Аляксандр Палхоўскі. Лісты свяціцеля Фоція, патрыярха Канстанцінопальскага (да епіскапаў, манахаў, міран, а таксама «Амфілохіі»)
БАГАСЛОЎЕ
Протаіерэй Уладзімір Башкіраў. Пекла у гісторыі рэлігійнай думкі і Свяшчэнным Пісанні.
Іерэй Андрэй Ламакін. Марыялагічная канцэпцыя Элізабэт Джонсан
ФІЛАСОФІЯ
Ігумен Ермаген (Панасюк). Метадалагічныя праблемы сучаснай заходняй філасофіі рэлігіі
ГІСТОРЫЯ ЦАРКВЫ
Іерадыякан Аўраам (Гулевіч). Асаблівасці духоўных практык у ордэне базыльянаў XVII–XVIII стст.
Протаіерэй Аляксандр Раманчук. Праект агульнага ўз'яднання беларуска-ўкраінскіх уніятаў з праваслаўнымі (1828-1839) і ступень яго самастойнасці
Протаіерэй Аляксандр Раманчук. Перадумовы скасавання уніі ў Расійскай імперыі ў 1839 г.
СЕКТАЗНАЎСТВА
Іерэй Раман Арцёмаў. Рэлігійныя сімвалы і атрыбуты ў фэндамных персанажах отаку
РАСКОЛАЗНАЎСТВА
Слесараў А.В. Царкоўныя расколы ў беларускай эміграцыі: рэлігійная дзейнасць мітрапаліта Пятра (Журавецкага) і патрыярха Уладзіслава (Рыжы-Рыскага).