Удзельнікі Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы на пасяджэнні, якое адбылося 13 красавіка 2021 года, мелі меркаванне аб заснаванні ордэна святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага (журнал № 14).

Сінод пастанавіў заснаваць у ліку вышэйшых ордэнаў Рускай Праваслаўнай Царквы Ордэн святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага і ўключыць яго ў пералік вышэйшых ордэнаў пасля ордэна свяціцеля Аляксія, мітрапаліта Кіеўскага, Маскоўскага і ўсяе Русі, з унясеннем адпаведных змяненняў у пералікі ордэнаў і медалёў у пп. 3.3.2 і 3.4.2 палажэнні аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы.

Члены Сінода таксама пастанавілі зацвердзіць статут ордэна святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага і ўключыць яго ў Палажэнне аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы пасля статута ордэна свяціцеля Аляксія, мітрапаліта Кіеўскага, Маскоўскага і ўсяе Русі.

Змены і дапаўненні ў Палажэнне аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы будуць прадстаўлены на разгляд чарговага Архіерэйскага Сабора.

* * *

У адпаведнасці з артыкулам 1.4 Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы змены і дапаўненні да гэтага дакумента прымаюцца Патрыярхам і Свяшчэнным Сінодам з наступным зацвярджэннем Архіерэйскім Саборам.

Патрыярхія.ру/Church.by