14 ліпеня 2018 года ўдзельнікі пасяджэння Свяшчэннага Сінода абмеркавалі Паследаванне аб памерлых немаўлятых, не прыняўшых благадаці святога Хрышчэння (журнал № 60).
Дадзены дакумент быў падрыхтаваны Сінадальнай богаслужэбнай камісіяй.
Свяшчэнны Сінод прыняў рашэнне зацвердзіць Паследаванне аб памерлых немаўлятых, не прыняўшых благадаці святога Хрышчэння і накіраваць яго тэкст у Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі для публікацыі ў богаслужэбных зборніках.
***
У парадак дня Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, ухвалены Прэзідыумам Міжсаборнай прысутнасці, у ходзе пасяджэння 28 студзеня 2015 года была ўключана тэма «Малітоўны клопат Царквы аб нехрышчоных». Распрацоўка тэмы была даручана камісіі па багаслоўю сумесна з камісіямі па пытаннях богаслужэння, па пытаннях царкоўнага права, па пытаннях адносін да іншаслаўя і іншых рэлігій.
Да 2017 годзе ў апарат Міжсаборнай прысутнасці камісіі прадставілі дакумент «Малітва Царквы аб нехрышчоных», у якім, у прыватнасці, адзначалася, што смерць немаўлят з асаблівым цяжарам перажываецца бацькамі і блізкімі. Калі для адпявання немаўлят, якія адышлі ў іншы свет ужо ахрышчанымі, існуе асаблівае чынапаследаванне, то іншых спачылых немаўлят, у тым ліку тых, што памерлі ва ўлонні маці, у Царкве не адпяваюць і не памінаюць за Бажэственнай літургіяй. Аднак тое, што нехрышчоныя немаўляты не здзяйснялі асабістых грахоў і не мелі магчымасці зрабіць які-небудзь маральны выбар, адрознівае іх ад іншых памерлых нехрышчоных людзей.
Гэтая тэма таксама разглядалася Свяшчэннаначаллем іншых Памесных Праваслаўных Цэркваў. Так, Свяшчэнным Сінодам Эладскай Праваслаўнай Царквы 3 ліпеня 2001 года быў зацверджаны і разасланы ў епархіі для ўжывання Чын пахавання няхрышчанага дзіцяці бацькоў хрысціян. У кастрычніку 2015 года Свяшчэнным Сінодам Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы быў ухвалены для ўжывання Чын малітвы пасля выкідыша або нараджэння мёртвага немаўляці, які ўключае малітву як пра бацькоў дзіцяці і іх суцяшэнне, так і пра душу памерлага. Нарэшце, 6 лютага 2018 года Свяшчэнны Сінод Кіпрскай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў для богаслужэбнага ўжытку Паследаванне аб памерлых няхрышчаных немаўлятах.
Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Сінадальная богаслужэбная камісія, разгледзеўшы ў двух пасяджэннях вышэйпрыгаданыя паследаванні, падрыхтавала з іх частковым выкарыстаннем тэкст Паследавання аб памерлых немаўлятах, не прыняўшых благадаці святога Хрышчэння.