10 снежня 2019 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Духоўныя каштоўнасці ўсходнеславянскага свету», арганізаваная ў рамках правядзення Дзён духоўнай культуры Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату і Мінская духоўная акадэмія.

У працы канферэнцыі прыняла ўдзел трэці сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь М. А. Данец, якая звярнулася з прывітальным словам да ўдзельнікаў і арганізатараў форуму.

Праграма канферэнцыі ўключала выступленні наступных дакладчыкаў:

  • Архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі (Мінск, Беларусь), прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры (Масква, Расія), доктар багаслоўя. Тэма даклада: «Мінская духоўная акадэмія ў навукова-адукацыйнай прасторы Рускай Праваслаўнай Царквы».
  • Ігумен Арсень (Сакалоў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхійскім і ўсяго Усходу (Дамаск, Сірыя), прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры (Масква, Расія), доктар багаслоўя. Тэма даклада: «Аб хрысціянскім пакліканні Расіі, Беларусі і Еўропы».
  • Протаіерэй Леў Сямёнаў, выкладчык кафедры тэалогіі Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (Масква, Расія), кандыдат гістарычны навук. Тэма даклада: «Міжрэлігійнае ўзаемадзеянне як фактар умацавання міжнацыянальнага міру і згоды».
  • Марціновіч Уладзімір Аляксандравіч, загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы (Мінск, Беларусь), доктар тэалогіі, кандыдат сацыялагічных навук. Тэма даклада: «Кабінет сектазнаўства Мінскай духоўнай акадэміі».
  • Протаіерэй Сергій Забеліч, выкладчык Маскоўскай духоўнай акадэміі (Сергіеў Пасад, Расія). Тэма даклада: «Расія і Беларусь — адзіная прастора».
  • Гронскі Аляксандр Дзмітрыевіч, сакратар Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі (Мінск, Беларусь), вядучы навуковы супрацоўнік сектара Беларусі, Малдовы і Украіны ІСЭМА імя Я. М. Прымакова РАН (Масква, Расія), кандыдат гістарычных навук. Тэма даклада: «Агульныя духоўныя каштоўнасці як фактар існавання грамадства».
  • Слесараў Аляксандр Валер'евіч, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі (Мінск, Беларусь), кандыдат багаслоўя. Тэма даклада: «Ідэйныя перадумовы разрыву царкоўнага адзінства ўсходнеславянскага свету ў ХХ — пач. ХXI ст.».

Мадэратарам канферэнцыі выступіў прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі А. В. Слесараў.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі, Віцебскай духоўнай семінарыі, Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

МінДА / Church.by