Сінадальны цэнтр сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы наведалі ўдзельнікі моладзевага руху «AGIOS» сталічнага Усіхсвяцкага прыхода.
Навуковы сектазнаўчы цэнтр існуе ў Беларускім Экзархаце ўжо больш за 20 гадоў. У яго фондах захоўваецца больш за 5 тысяч кніг і дакументаў па тэматыцы нетрадыцыйнай рэлігійнасці. Наладжана ўзаемадзеянне з навукоўцамі з постсавецкай прасторы, з Еўрапейскага Саюза, ЗША. Заснавальнік і кіраўнік Цэнтра — доктар тэалогіі, кандыдат сацыялагічных навук Уладзімір Марціновіч.
Пасля азнаямленчай экскурсіі адбыўся круглы стол на тэму «Нетрадыцыйная рэлігійнасць у Беларусі: факты і тэндэнцыі».
Кіраўнік моладзевага руху Мікалай Камарчук падзякаваў кіраўніку і супрацоўнікам цэнтра за цёплы прыём і пажадаў цэнтру далейшага паспяховага развіцця.