У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў трэці нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», які ўключае матэрыялы за 2014-2017 гады.
Альманах «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы» арыентаваны на публікацыю агіяграфічных матэрыялаў і навуковых даследаванняў, якія маюць дачыненне да дзейнасці Камісіі і яе супрацоўнікаў.
Трэці нумар альманаха ўключае ў сябе наступныя публікацыі:
- Матэрыялы аб агульнацаркоўным праслаўленні мясцовашанаваных беларускіх святых свяціцеля Георгія (Каніскага) і праведнага Іаана Кармянскага
- Сомаў С. Э. Вехі вялікага шляху. Жыццё і творчасць свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага
- Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан (Нешчарэт). Гісторыя аднойдзення мошчаў святога праведнага Іаана Гашкевіча
- Жыціе святога праведнага Іаана Кармянскага
-
Свяшчэннік Аляксій Маслянкоў. Жыццяпіс свяшчэннамучаніка Леаніда Біруковіча, прасвітара Бродзецкага
-
Мянькова І. Г. Жыціе прападобнамучаніцы схіманахіні Рафаілы (Вішняковай) (1887-1937)
-
Архімандрыт Амвросій (Шаўцоў). Матэрыялы па гісторыі Скіткаўскай іконы Божай Маці
-
Протаіерэй Аляксандр Раманчук. Рэлігійна-маральныя аспекты дзейнасці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868) па ўз'яднанню ўніятаў
-
Грышчанка І. А. і гістарыяграфічная дзейнасць І. І. Грыгаровіча
-
Протаіерэй Сергій Рабой. Жыццевы лес і служэнне протаіерэя Іаана Рыгоравіча Сабалеўскага
-
Інфармацыя пра новыя кнігі.
Выданне адрасавана праваслаўным святарам і міранам, гісторыкам, рэлігіяведам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
Галоўны рэдактар альманаха — архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), старшыня Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы, намеснік Мікольскага манастыра горада Гомеля.
Адказны рэдактар — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя.
Тыраж выдання: 150 асобнікаў.
Прэс-служба Камісіі па кананізацыі святых БПЦ / Church.by