13 мая 2023 года, у суботу 4-га тыдня Пасхі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў Мінскім Сувораўскім ваенным вучылішчы.

Візіт Патрыяршага Экзарха і святочнае богаслужэнне былі прымеркаваны да свята Вялікадня і Дня Перамогі.

На набажэнстве прысутнічалі кіраўнікі, выкладчыкі, курсанты вучылішча і іншыя запрошаныя госці.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка, госці ў свяшчэнным сане і святары, якія духоўна акармляюць выхаванцаў вучылішча.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор вячэрняга аддзялення Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраўніцтвам Анастасіі Каляды.

Пропаведзь пасля запычаснага сціха прамовіў іерэй Дзмітрый Маркін.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.

Затым Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў медалём свяціцеля Кірыла Тураўскага начальніка Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча генерал-маёра Гарбаценку Андрэя Міхайлавіча, а таксама адзначыў граматамі і падзякамі Патрыяршага Экзарха супрацоўнікаў і выхаванцаў вучылішча.

На заканчэнне яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by 

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber, 

сацсетках Instagram, ВКонтакте, 

Facebook і Одноклассники