21 ліпеня 2016 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава протаіерэй Ігар Латушка.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да малітвеннікаў са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by