Апоўначы 7 студзеня, у свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. 

Уладыку Экзарху саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пасля чытання Евангелля мітрапаліт Павел абвясціў Каляднае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Па запрычасным сціху было абвешчана Каляднае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Church.by