16 жніўня 2016 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы. Журналы былі зацверджаны на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 21 кастрычніка 2016 года (журнал № 87).
Журнал № 16
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб удзеле ў пасяджэннях Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы 16 красавіка, 3 чэрвеня, 13 чэрвеня, і 15 ліпеня 2016 года і аб прынятых на іх рашэннях.
Даведка:
16 красавіка 2016 года ў гістарычным будынку Свяцейшага Сінода горада Санкт-Пецярбурга пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 16 красавіка 2016 года (журнал № 8). былі зацверджаны журналы Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) ад 24 сакавіка 2016 года (журналы №№ 1-15).
***
3 чэрвеня 2016 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі Данілава манастыра горада Масквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы з мэтай абмеркавання сітуацыі падрыхтоўкі Усеправаслаўнага Сабору на Крыце.
***
13 чэрвеня 2016 года ў сувязі з вострым развіццём сітуацыі ў ходзе падрыхтоўкі да Усеправаслаўнага Сабору і адмовы шэрагу Памесных Праваслаўных Цэркваў прыняць удзел у яго працы, у Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі Данілава манастыра горада Масквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося экстраннае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Па выніках пасяджэння была прынята афіцыйная заява Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы «Аб сітуацыі, якая ўзнікла ў сувязі з адмовай шэрагу Памесных Праваслаўных Цэркваў ад удзелу ў Святым і Вялікім Саборы Праваслаўнай Царквы» (журнал № 40), якая выкладае пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода адносна часу і ўмоў правядзення Усеправаслаўнага Сабору, а таксама ўдзелу ў ім дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы
***
15 ліпеня 2016 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі Данілава манастыра горада Масквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Святы Сінод прыняў шэраг важных рашэнняў, а таксама разгледзеў вынікі Сабора Прадстаяцеляў і іерархаў дзесяці Памесных Праваслаўных Цэркваў, які прайшоў на Крыце 18-26 чэрвеня 2016 года (журнал № 48).
Пастанавілі:
- Рашэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 16 красавіка, 3 чэрвеня, 13 чэрвеня, і 15 ліпеня 2016 года прыняць для выканання.
- Падтрымаць пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода ўстрымацца ад удзелу Рускай Праваслаўнай Царквы ў Саборы Прадстаяцеляў і іерархаў дзесяці Памесных Праваслаўных Цэркваў, які адбыўся 18-26 чэрвеня на Крыце .
Журнал № 17
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб удзеле прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў дзяржаўна-грамадскіх мерапрыемствах.
Даведка:
26 красавіка 2016 года, у дзень 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў памінальную ліцію па загінуўшых і памёрлых ліквідатарах наступстваў катастрофы.
Набажэнства адбылося ля паклоннага крыжа на тэрыторыі храма ў гонар іконы Божай Маці «Сысканне загінулых» горада Мінска. На малітве прысутнічалі: ветэраны-ліквідатары, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, актывісты грамадскіх арганізацый, навучэнцкая моладзь.
Па завяршэнні богаслужэння адбылася традыцыйная цырымонія ўскладання кветак да памятнага знаку ліквідатарам Чарнобыля ў парку Дружбы народаў.
У той жа дзень мітрапаліт Павел здзейсніў памінальную ліцію па ліквідатарам і ўсім ахвярам Чарнобыльскай катастрофы ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых.
На набажэнстве прысутнічалі: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава і іншыя афіцыйныя асобы.
Па заканчэнні памінальнай ліціі ў крыпце Усіхсвяцкага храма была адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.
***
1 мая 2016 года, у дзень Светлага Хрыстова Уваскрасення, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка наведаў Спаса-Праабражэнскі храм у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці.
Кіраўніка дзяржавы ў храме са словамі велікоднага прывітання сустрэў правячы архіерэй Магілёўскай епархіі, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх прысутных у храме са святам Пасхі Хрыстовай, пажадаў усім здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, міру, а таксама падзякаваў беларусам, у тым ліку святарам, за ўклад у развіццё краіны.
Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар Праабражэнскаму храма горада Шклова абраз свяціцеля Мікалая Цудатворца, напісаны ў першай палове XX стагоддзя.
У дар Кіраўніку дзяржавы быў паднесены абраз свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага.
***
2 мая 2016 года, у панядзелак Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел і Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі Пасхальную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. Архіпастырам саслужылі клірыкі кафедральнага сабора, благачынныя і настаяцелі мінскіх храмаў.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка і іншыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, дзеячы навукі і культуры.
Пасля богаслужэння для высокіх гасцей у саборным доме ад імя Патрыяршага Экзарха быў дадзены традыцыйны велікодны прыём.
***
9 мая 2016 года на Плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.
Цырымонію ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Вянок у памяць аб подзвігу народа ў Вялікую Айчынную вайну ўсклаў да манумента і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уладыку Экзарха суправаджалі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), найстарэйшы супрацоўнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Навумовіч Цырульник.
Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, ветэраны, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій.
***
13 мая 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 55-годдзю ўтварэння Беларускага Фонда міру.
Беларускі Фонд міру — адна з самых масавых і значных грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь. У складзе Фонда міру ў цяперашні час налічваецца 148 гарадскіх і раённых арганізацый, у якіх знаходзяцца 12 000 чалавек. Фонд рэалізуе праграмы ўмацавання міру, дружбы, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі.
Сход адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Сярод яго ўдзельнікаў былі прадстаўнікі дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных місій, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У адрас Беларускага фонда міру паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, Савета Міністраў, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
***
1 ліпеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У сходзе прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Сярод ганаровых гасцей былі кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры, прадстаўнікі традыцыйных канфесій.
Да ўдзельнікаў сходу звярнуўся з прамовай Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, а затым адбыўся святочны канцэрт.
***
3 ліпеня 2016 года, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у горадзе Мінску адбыўся парад войскаў Мінскага гарнізона. Ад асобы Беларускай Праваслаўнай Царквы на парадзе прысутнічаў рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў).
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 18
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб удзеле прадстаўнікоў Беларускага Экзархату ў Пятым Усебеларускім народным сходзе.
Даведка:
22-23 чэрвеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся Пяты Усебеларускі народны сход.
Удзельнікамі сходу сталі дзве тысячы пяцьсот чалавек. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў беларускага грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, вайскоўцы, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Сярод дэлегатаў сходу таксама прысутнічалі кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, а таксама традыцыйных канфесій, у тым ліку Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Удзельнікі сходу абмеркавалі вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.
Сход адкрыўся ўступнай прамовай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Затым Кіраўнік дзяржавы выступіў з дакладам.
Удзел у сходзе прынялі - мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які звярнуўся да ўдзельнікаў сходу з прывітальным словам.
Да ўдзелу ў сходзе ад абласцей і раёнаў краіны былі вылучаны і прадстаўнікі духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Выказаць задавальненне ўдзелам архіпастыраў і святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Пятым Усебеларускім народным сходзе.
- Вітаць далейшы канструктыўны дыялог Царквы, дзяржавы і шырокай грамадскасці.
Журнал № 19
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пра яго візіты ў епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў перыяд з сакавіка па жнівень 2016 года.
Даведка:
У перыяд з сакавіка па жнівень 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў архіпастырскія візіты ў наступныя епархіі:
11 мая 2016 года — у Тураўскую;
31 мая – 1 чэрвеня 2016 года — у Гомельскую;
30 чэрвеня 2016 года — у Барысаўскую;
26 ліпеня 2016 года — у Маладзечанскую;
2 жніўня 2016 года — у Навагрудскую;
6 жніўня 2016 года — у Магілёўскую;
11 жніўня 2016 — у Гомельскую.
***
11 мая 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, прыбыў у горад Тураў, дзе ўзначаліў царкоўныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да дня памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага.
Цэнтральнай падзеяй царкоўных урачыстасцяў стала святочная Бажэственная літургія ў павільёне над падмуркам старажытнага кафедральнага сабора, разбуранага землетрасеннем у XIII стагоддзі, здзейсненая Патрыяршым Экзархам у саслужэнні сабора епіскапаў і духавенства Тураўскай епархіі і запрошаных гасцей у святым сане.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся прадстаўнікі мясцовых органаў улады.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўдзельнікі святкавання прайшлі да помніка свяціцеля Кірыла Тураўскага, дзе здзейснілі слаўленне святому.
Завяршыў урачыстасці святочны канцэрт дзеячаў культуры і мастацтваў рэгіёна.
***
31 мая 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага, у саслужэнні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана і епіскапа Клінцоўскага і Трубчэўскага Уладзіміра здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме Іаана-Кармянскага манастыра ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Па традыцыі, пасля Бажэственнай літургіі быў здзейснены хрэсны ход з мошчамі святога праведнага Іаана Кармянскага.
У другой палове дня мітрапаліт Павел разам з епіскапам Сцяфанам наведаў прыход храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Светлагорску.
***
1 чэрвеня 2016 года, у другі дзень візіта ў Гомельскую епархію, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейснілі Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Жлобіне.
Перад пачаткам набажэнства ў храм быў урачыста прынесены абраз Божай Маці «Скорапаслушніца». Стараннямі мітрапаліта Ніжагародскага і Арзамаскага Георгія гэты абраз быў напісаны і асвячоны на Святой Гары Афон.
Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам за сумеснае служэнне, а мітрапаліту Георгію за каштоўны дар Гомельскай епархіі — вобраз Прасвятой Багародзіцы.
Завяршаючы архіпастырскі візіт у Гомельскую епархію, мітрапаліт Павел, у суправаджэнні епіскапаў Сцяфана і Леаніда наведаў мемарыяльны комплекс «Дзецям — ахвярам вайны», які знаходзіцца ў Жлобінскім раёне.
Архіпастыры і клірыкі Жлобінскага благачыння ўшанавалі памяць нявінна забітых дзяцей, ўсклалі да мемарыяла вянок і кветкі, а затым абвясцілі вечную памяць усім дзецям, якія загінулі на гэтым месцы ў гады вайны.
***
30 чэрвеня 2016 года, у чацвер 2-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Мар'інагорскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Барысаўскую епархію.
Патрыяршы Экзарх прыбыў у Аляксандра-Неўскі сабор горада Мар'іна Горка Мінскай вобласці, дзе ў саслужэнні епархіяльных Праасвяшчэнных Беларускага Экзархату здзейсніў Бажэственную літургію і слаўленне Прасвятой Багародзіцы.
Саборнае архіерэйскае богаслужэнне было прымеркавана да адраджэння святкавання яўлення Мар'інагорскай іконы Божай Маці. Гэтае свята ў багаборніцкі перыяд наўмысна выкаранялася і практычна было забыта, хоць да гэтага часу ў народнай памяці яно захоўваецца і многія людзі звяртаюцца з просьбай здзяйсняць у гэты дзень ўрачыстае набажэнства, прысвечанае яўленню іконы Божай Маці Мар'інагорскай.
***
26 ліпеня 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Маладзечанскую епархію, дзе ўзначаліў царкоўныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да пяцідзесяцігоддзя з дня смерці і дзесяцігоддзя з дня праслаўлення ў ліку мясцовашанаваных святых блажэннай Валянціны Мінскай.
Мітрапаліт Павел узначаліў правядзенне Бажэственнай літургіі ў Нікольскім храме вёскі Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Патрыяршаму Экзарху саслужылі епіскапы: Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел і Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
За богаслужэннем прысутнічалі і маліліся: старшыня Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Іванавіч Арцюшкевіч і іншыя афіцыйныя асобы.
Па заканчэнні Літургіі мітрапаліт Павел здзейсніў малебен на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай. На богаслужэнні прысутнічалі архіерэі і духавенства Маладзечанскай епархіі і шматлікія паломнікі.
***
2 жніўня 2016 года адбыўся візіт Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Навагрудскую епархію.
Патрыяршы Экзарх узначаліў святочную Бажэственную літургію ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Слоніма, прымеркаваную да 60-годдзя з дня нараджэння і да 20-годдзя з дня архіерэйскай хіратоніі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскапы Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Васільевіч Раўнейка; упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка; старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Алег Мечыслававіч Таргонскі і іншыя афіцыйныя асобы.
Па завяршэнні набажэнства адбылося ўшанаванне юбіляра.
***
6 жніўня 2016 года, у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў горад Магілёў і ўзначаліў служэнне Бажэственнай літургіі ў Спаса-Праабражэнскім саборы.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: начальнік галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч і іншыя афіцыйныя асобы.
***
11 жніўня 2016 года, у дзень памяці прападобнай Манефы Гомельскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў царкоўныя ўрачыстасці ў Гомельскай епархіі.
У Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля, пры велізарным зоры народа, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў Бажэственную літургію. Яму саслужылі: мітрапаліт Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій, архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Нежынскі і Прылуцкі Ірыней, Гарадніцкі Аляксандр, вікарый Кіеўскай епархіі, епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Губкінскі і Грайваронскі Сафроній, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Залатаношскі Іаан, вікарый Кіеўскай епархіі, Вяземскі і Гагарынскі Сергій, Клінцоўскі і Трубчэўскі Уладзімір.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Аляксеевіч Кірычэнка і іншыя афіцыйныя асобы.
Па заканчэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх, саслужыўшыя яму за набажэнствам архіпастыры і ганаровыя госці прынялі ўдзел у адкрыцці мемарыяльнага пакоя-музея, прысвечанага незабыўнаму архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху (+ 2012).
Затым мітрапаліт Павел здзейсніў чын асвячэння паклоннага крыжа на тэрыторыі кафедральнага сабора, узведзенага ў памяць аб усіх навамучаніках і вызнаўцах, пасля чаго звярнуўся да вернікаў са словам навучаньня.
У другой палове дня адбылася рабочая сустрэча мітрапаліта Паўла і епіскапа Сцяфана са старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Андрэевічам Дворнікам.
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 20
Слухалі:
Хадайніцтва, якоя паступіла ад епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна аб заснаванні Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці ў структуры Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Даведка:
24 сакавіка 2016 года ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларускага Экзархату, размешчанай пры храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску, адбыўся сход бібліятэкараў, якія працуюць з праваслаўнай кнігай, і супрацоўнікаў Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Узначаліў сход Старшыня Сінадальнага аддзела епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
Адкрываючы сход, епіскап Веніямін адзначыў, што ў цяперашні час наспела неабходнасць стварэння арганізацыйнай структуры, якая спрыяла б каардынацыі і ўдасканаленню праваслаўнай бібліятэчнай справы ў Беларускім Экзархаце, умацаванню супрацоўніцтва праваслаўных і свецкіх бібліятэк Рэспублікі Беларусь у справе духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання ў традыцыях праваслаўнага вучэння. Такой структурай можа быць Каардынацыйны Савет, які варта арганізаваць пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату.
У склад Каардынацыйнага Савета неабходна ўвесці прадстаўнікоў наступных бібліятэк: епархіяльных і прыхадскіх, аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, духоўных школ Экзархату, а таксама розных сістэм і ведамстваў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Стварэнне Каардынацыйнага Савета па бібліятэчнай дзейнасці ў структуры Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі дазволіць умацаваць дзейнасць бібліятэк, якія працуюць з праваслаўнай літаратурай у епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы і рэгіёнах Беларусі. Ён будзе спрыяць павышэнню статусу бібліятэк, у тым ліку шляхам арганізацыі павышэння кваліфікацыі як супрацоўнікаў прыхадскіх бібліятэк, так і свецкіх бібліятэкараў, якія працуюць з праваслаўнай кнігай.
Пастанавілі:
Заснаваць Каардынацыйны Савет па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату).
Журнал № 21
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб ўрачыстасцях у гонар дня памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, якія адбыліся 24 мая 2016 года — у Дзень славянскага пісьменства і культуры, і пра XXII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, якія праходзілі 26-27 мая 2016 года ў горадзе Мінску .
Даведка:
24 мая 2016 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска прайшлі асноўныя ўрачыстасці ў гонар дня памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла — Дня славянскага пісьменства і культуры.
Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін у саслужэнні духавенства сабора і храмаў горада Мінска.
Па заканчэнні Літургіі быў здзейснены малебен роўнаапостальным Мяфодзію і Кірылу, а затым епіскап Веніямін ўзначаліў хрэсны ход са Свята-Духава сабора да мінскага замчышча. У святочным шэсці прынялі ўдзел клірыкі Мінскай епархіі, прадстаўнікі ўраду і дыпламатычнага корпуса.
На сталічным замчышчы, ля падмурка першага мінскага храма, пасля заканчэння набажэнства прагучалі прывітанні высокіх гасцей. З Днём славянскага пісьменства і памяццю роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла мінчан павіншавалі: намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Алена Іванаўна Радчанка, аташэ пасольства Расійскай Федэрацыі Марыя Анатолеўна Данец, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Мечыслававіч Чэрнік і першы сакратар пасольства Балгарыі Дзіма Карадзімаў.
Напрыканцы свята епіскап Веніямін падзякаваў удзельнікам урачыстасцяў за сумесную малітву і заклікаў усіх быць вернымі захавальнікамі спадчыны святых братоў Кірыла і Мяфодзія.
***
26 мая 2016 года ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХІ Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў.
Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з'яўляюцца форумам, які на працягу больш двух дзясяткаў гадоў аб'ядноўвае спецыялістаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне тэалогіі, гісторыі, філасофіі, рэлігіязнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін. Канферэнцыя з'яўляецца прызнанай пляцоўкай міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу.
У гэтым годзе Чытанні былі прысвечаны тэме «Хрысціянскія каштоўнасці ў культурнай традыцыі Усходу і Захаду — гісторыя і сучаснасць». Удзельнікамі форуму сталі больш за 100 чалавек, сярод якіх навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Швейцарыі.
Упершыню месцам правядзення міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў стала Мінская духоўная акадэмія.
Работа Чытанняў адкрылася служэннем малебна ў акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага, якое ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У храме прысутнічалі і маліліся: епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, першы прарэктар Інстытута тэалогіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы; удзельнікі і госці Чытанняў.
На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Удзельнікаў і гасцей форуму віталі: Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь; арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч; Андрэа Віктарын, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Савета ў Рэспубліцы Беларусь; Петэр Дэтмар, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь; Марціна Эспелёэр, кіраўнік дэлегацыі Евангелічнай Царквы Вестфаліі (ФРГ); Вялька Ковачавіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь; Дзіма Карадзімаў, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь; Джыгун Валерый Мікалаевіч, часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь; Сяргей Уладзіміравіч Абламейка, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Кацярына Мікалаеўна Дулава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, старшыня Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; свяшчэннік Святаслаў Рагальскі, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
Ўпаўнаважанымі асобамі былі зачытаныя вітальныя адрасы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Сурыкава, Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Жураўкова, Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова.
Завяршылася праца пленарнага пасяджэння чытаннем шэрагу тэматычных дакладаў удзельнікаў форуму і канцэртам праваслаўнай моладзі.
27 мая праца XXII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў праходзіла ў секцыйным фармаце. Ажыццяўлялі працу 7 секцый, з іх 2 студэнцкія. У завяршэнні форуму адбыўся круглы стол «Духоўнасць, маральнасць, традыцыі».
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Выказаць задавальненне правядзеннем і вынікамі урачыстасцяў 2016 года, прымеркаваных да дня памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, Дня славянскай пісьменнасці і культуры.
Журнал № 22
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб этапе Міжнароднага духоўна-асветніцкага праекта «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі», які праходзіў у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка.
Даведка:
29 сакавіка 2016 года ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка адбыўся другі этап Міжнароднага праекта «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі».
Міжнародны праект «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі» ажыццяўляецца па благаславенні мітрапаліта Смаленскага і Рослаўскага Ісідара пры падтрымцы Адміністрацыі Смаленскай вобласці, Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных жанчын», Фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены, Асацыяцыі праваслаўных педагогаў Смаленскай вобласці. Праект рэалізуецца для прыцягнення ўвагі грамадскасці Расіі і Беларусі да духоўна-маральных праблем грамадства. Яго мэта — раскрыццё значнасці асобы святой Еўфрасінні Полацкай для актуалізацыі вечных хрысціянскіх каштоўнасцяў і ідэалаў.
Першы этап праекта праходзіў у горадзе Смаленску – духоўна-адміністрацыйным цэнтры Смаленскай мітраполіі Рускай Праваслаўнай Царквы.
У рамках другога этапа праекта, у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка, адбылася Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная жыццю і духоўнаму подзвігу прападобнай асветніцы. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Смаленскі і Рослаўскі Ісідар, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, прадстаўнікі гарадскіх уладаў Віцебска і Полацка, ігумення Еўдакія (Ляўшук) і сёстры абіцелі, педагогі са Смаленска і Полацка.
Архіпастыры і прадстаўнікі дзяржавы выступілі з прывітальнымі словамі. Былі зачытаныя даклады аб духоўна-маральным выхаванні і сацыяльным служэнні ў школах і ВНУ.
Трэці этап Міжнароднага праекта «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі» плануецца да правядзення восенню 2016 года ў горадзе Смаленску і Смаленскай вобласці. Да ўдзелу ў запланаваных мерапрыемствах запрошаныя Высокапраасвяшчэнны Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, ігумення і сёстры Спаса-Еўфрасіннеўскага Полацкага манастыра і шэраг прадстаўнікоў Беларускага Экзархату.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Выказаць удзячнасць мітрапаліту Смаленскаму і Рослаўскаму Ісідару за ініцыятыву і правядзенне Міжнароднага духоўна-асветніцкага праекта «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі».
- Ўхваліць ўдзел прадстаўнікоў Беларускага Экзархата ў трэцім этапе праекта, запланаванага да правядзення ў горадзе Смаленску восенню бягучага года.
Журнал № 23
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пра падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) і Дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі».
Даведка:
21 сакавіка 2016 года ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі».
Пагадненне падпісана ў рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой з мэтай аб'яднання намаганняў у сацыяльным служэнні, дабрачыннай дзейнасці і справах міласэрнасці, у арганізацыі пастырскай, місіянерскай працы ў дзіцячым анкалагічным цэнтры.
У цяперашні час Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі з'яўляецца арганізацыйна-метадычным, кансультацыйным і лячэбным цэнтрам, базай падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў па дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, а таксама па паліятыўнай медыцыне.
Пытанні дзіцячай анкалогіі заўсёды займалі асаблівае месца ў сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы. Асноўным напрамкам супрацоўніцтва ў рамках Пагаднення стане каардынацыя аказання неабходнай дапамогі, у тым ліку духоўнай, сацыяльнай і псіхалагічнай, дзецям, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, і іх блізкім.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Ухваліць праграму далейшага супрацоўніцтва паміж Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы і ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» у рамках падпісанага пагаднення.
Журнал № 24
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб працы секцыі V Міжнароднай на