Урачыстае шэсце прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога сёлёта абраны горад Ганцавічы Брэсцкай вобласці. 4 верасня ўдзельнікі экспедыцыі будуць маліцца за святочнай Літургіяй у ганцавіцкім храме ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага.
Малебен на пачатак экспедыцыі ўзначаліць 31 жніўня ў 7:00 у Мінскім Свята-духавым кафедральным саборы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Уладыка Экзарх звернецца да ўдзельнікаў шэсця з Архіпастырскім словам.